"Бэбі-тэатр" - новы праект тэатра лялек

18.04.2023

Беларускі дзяржаўны тэатр лялек за сваю 85-гадовую гісторыю прайшоў слаўны шлях, заняў годную нішу ў нацыянальнай тэатральнай прасторы, набыўшы любоў і папулярнасць у гледачоў не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Гэта адзін са старэйшых тэатральных калектываў нашай Рэспублікі. Яго спектаклі пераконваюць у прафесійнай спеласці і творчым энтузіязме калектыву, калі традыцыі, што фарміраваліся гадамі, сталі моцным падмуркам духу пошукаў і эксперыментаў. Дарэчы, зусім хутка ва ўстанове стартуе новы праект "Бэбі-тэатр". Расказвае аб яго адметнасцях дырэктар тэатра Дзмітрый Сямёнаў.

Фота - puppet-minsk.com