"Беларусьфільм" працуе над нацыянальным фільмам "Мы адзіныя"

12.04.2023

На кінастудыі "Беларусьфільм" не спыняецца работа над нацыянальным кінапраектам пад працоўнай назвай "Мы адзіныя". Дзеянне карціны адбываецца ў 1925 годзе - у цяжкі для беларусаў час польскай акупацыі. Пасля мірнай Рыжскай дамовы заходняя частка Беларусі апынулася пад уладай палякаў, якія імкнуліся правесці хуткі працэс асіміляцыі. Выкараніць на захопленых тэрыторыях беларускую культуру, мову, праваслаўную веру. Цэлыя сем'і, блізкія і родныя былі падзелены мяжой. Ішла барацьба за ўз'яднанне тэрыторыі. Фільм аб тым, як трэба берагчы родных і блізкіх, што такое Радзіма, што значыць быць патрыётам, як зрабіць няпросты выбар у сваім жыцці. Стужку плануюць прадставіць на суд гледачу 17 верасня, у Дзень народнага адзінства, расказаў генеральны дырэктар кінастудыі "Беларусьфільм" Уладзімір Карачэўскі.

Фота - sb.by