Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр прапануе: "Ёлкі зялёныя ці любімыя песні Новага года"

26.12.2022

Новы год і Каляды – час таямніцтва, самых шчаслівых эмоцый, радасных усмешак і падарункаў. А такія навагоднія сюрпрызы нам рыхтуе Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр. Гэта праекты не толькі для дзяцей, але і для дарослых. Так, 31 снежня тэатр прапануе нам святочнае навагодняе дзейства "Ёлкі зялёныя ці любімыя песні Новага года". Расказвае галоўны дырыжор тэатра Юрый Галяс.

У святочным канцэрце прыме ўдзел уся трупа тэатра: сімфанічны аркестр, хор, балет і ўсе салісты ўстановы, таксама і салістка тэатра Волга Жалезская.

Фота - musicaltheatre.by