Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва запрашае наведаць выставу «Перад сабой і светам будзь праўдзівы...»

27.02.2024

Выстава прысвечана 110-годдзю народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова і 80-годдзю вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У экспазіцыі прадстаўлена шмат унікальных дакументаў: варыянты напісання знакамітай паэмы «Сцяг брыгады», ліставанне Аркадзя Куляшова, фотаздымкі з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва. Расказала дырэктар Алена Макаранка.
Творчасць Аркадзя Куляшова яркая і адметная, ён – паэт-франтавік, многія творы, напісаныя ў гады Вялікай Айчыннай вайны, сёння з’яўляюцца класікай беларускай літаратуры. Адзначыў кандыдат філалагічных навук Міхась Кенька.

Фота - bragin.by