Белдзяржфілармонія запрашае на канцэрт "Феерверк навагодніх мелодый"

22.12.2022

30 снежня Беларуская дзяржаўная філармонія запрашае меламанаў на канцэрт "Феерверк навагодніх мелодый", які рыхтуе Нацыянальны акадэмічны народны аркестр імя Іосіфа Жыновіча. Адбудзецца па-сапраўднаму святочны канцэрт, у якім прагучаць песні з рэпертуара групы АББА, Глорыі Гейнар, Радміла Караклаіч і іншых легендарных выканаўцаў. Вось што расказаў аб канцэртнай праграме дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра імя Іосіфа Жыновіча Барыс Ліўшыц.