Біблія Скарыны ў Мінску: рарытэт з 500-гадовай гісторыяй прыбыў прамым рэйсам з Масквы

05.09.2017 

Святое Пісанне, выдадзенае ў Празе, упершыню на беларускай зямлі. Кніга пераадолела некалькі сотняў кіламетраў у вогнетрывалым кейсе. Чамадан з Бібліяй адкрылі ў прысутнасці музейных работнікаў дзвюх краін. Ацанілі захаванасць кнігі, а таксама абмеркавалі ўмовы экспанавання. Сярод першых выданне ўбачыла намеснік дырэктара па навуковай дзейнасці гістарычнага музея Ніна Калымага. Яна падзялілася ўражаннямі і расказала пра выставу "Беларусь: адраджэнне духоўнасці", якая адкрыецца ў чацвер. У яе рамках і пакажуць рарытэт. 

Фота: belta.by