"Браты Карамазавы" Нацыянальнага акадэмічнага драмтэатра імя Горкага ў Вялікім Ноўгарадзе

08.11.2022

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М.Горкага адкрыў адзін з прэстыжных расійскіх тэатральных фестываляў Фёдара Дастаеўскага ў Вялікім Ноўгарадзе спектаклем "Браты Карамазавы" ў пастаноўцы народнай артысткі Рэспублікі Беларусь Вольгі Клебановіч.
Вось ужо 26-ты раз Вялікі Ноўгарад і Старая Руса сталі кропкамі прыцягнення ўсіх аматараў творчасці выдатнага рускага пісьменніка. Фестываль развіваецца, заваёўвае новую аўдыторыю. І сёлета яго геаграфія даволі вялікая. Гэта тэатры з розных рэгіёнаў Расіі, а таксама і прадстаўнікі беларускіх тэатраў. Вось што пра ўдзел у форуме расказаў удзельнік беларускай дэлегацыі, акцёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя М.Горкага, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Андрэй Душачкін.

Фота - rg.ru