Cапраўдныя "жамчужыны" сусветнага опернага мастацтва прагучаць у праекце "Опера без межаў"

08.12.2022

Заўтра ў канцэртнай зале "Верхні горад" адбудзецца канцэртная праграма ''Опера без межаў". Яе рыхтуе заслужаны калектыў Музычная капэла "Санорус" разам з таленавітымі выканаўцамі з Кітайскай народнай Рэспублікі. Гэта магчымасць паглыбіцца ў чароўны свет класічнай музыкі і атрымаць асалоду ад творчасці яскравых музыкантаў. Расказвае аб праекце галоўны дырыжор Музычнай капэлы "Санорус" Вячаслаў Ларын.