"Цэнтр культуры "Віцебск" распачынае новы творчы сезон

21.09.2022

"Цэнтр культуры "Віцебск" распачынае 67-ы сезон, а разам з ім і набор ў свае калектывы. Сёння іх больш за 30. Дзяржаўная ўстанова запрашае жадаючых займацца харэаграфіяй і інструментальнай музыкай, спасцігаць тэатральнае або вакальнае майстэрства, развіваць свой кругагляд у інтэлектуальным і дыскусійным клубах. У суботу чакаюць усіх жадаючых на дзень адчыненых дзвярэй, дзе можна будзе больш дасканала пазнаёміцца з кожным калектывам "Цэнра культуры "Віцебск", адзначыў генеральны дырэктар установы Глеб Лапіцкі.

Фота - gck.by