Часопіс "Полымя" святкуе 100-гадовы юбілей

20.12.2022

20 снежня 1922 года, 100 гадоў таму, пабачыў свет першы нумар літаратурна-мастацкага і грамадска-палітычнага часопіса "Полымя". Янка Купала і Якуб Колас, Змітрок Бядуля, Максім Танк, Міхась Зарэцкі, Іван Мележ, Іван Шамякін, Янка Брыль - гэтыя і іншыя імёны засталіся ўпісанымі ў гісторыю часопіса "Полымя". Сучасныя пісьменнікі ўшаноўваюць памяць пра класікаў нашай літаратуры. 100-гадовы юбілей выдання, дасягненні і сённяшнія літаратурныя набыткі сталі тэмамі абмеркавання на канферэнцыі "Гісторыя і сучаснасць беларускай літаратуры на старонках беларускіх часопісаў". Рэпартаж Маргарыты Прохар.

Фота - csl.bas-net.by