Цыкл канцэртаў "Дзіцячыя гады любімых кампазітараў" у Белдзяржфілармоніі

10.04.2023

Адзін з яскравых праектаў Беларускай дзяржаўнай філармоніі "Дзіцячыя гады любімых кампазітараў" ладзіцца сумесна з лепшымі вучнямі Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Для таленавітых юных музыкантаў гэтыя канцэртныя праграмы - вялікі і каштоўны вопыт на шляху іх мастацкага ўдасканалення. Сёлетняя праграма цыкла, якая адбудзецца 15 красавіка, будзе прысвечана творчасці выдатнага рускага кампазітара, піяніста і дырыжора Сяргея Рахманінава да 150-годдзя з дня нараджэння аўтара. Расказвае куратар праекта, выкладчыца гімназіі-каледжа Юлія Архангельская.

Фота - philharmonic.by