Да 150-годдзя з дня нараджэння Сяргея Рахманінава

10.03.2023

Сёння ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца другі канцэрт цыкла Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі, прысвечаны 150-годдзю з дня нараджэння выдатнага рускага кампазітара Сяргея Рахманінава. У праграме прымуць удзел: Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Рыгора Шырмы пад кіраўніцтвам Вольгі Янум, а таксама запрошаны госць з Расіі, зорка сусветнай опернай сцэны Уладзімір Байкоў. Пра адметнасці праекта расказаў мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі, народны артыст нашай краіны Аляксандр Анісімаў.

Фота - philharmonic.by