Да 85-годдзя Гомельскай вобласці

10.02.2023

На Гомельшчыне працягваюцца ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды 85-годдзя з дня ўтварэння вобласці. Сёння ў Гомельскім абласным культурным цэнтры пройдзе святочная імпрэза прысвечаная юбілею. Урачыстыя і канцэртныя віншаванні падрыхтавалі розныя ўстановы і арганізацыі вобласці. Падчас імпрэзы будзе прадстаўлена выстава нематэрыяльнай культурнай спадчыны, пра якую распавядзе метадыст Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці Ірына Глушэц.

Фота - gp.by