Да 880-годдзя Гомеля

30.09.2022

Гомельская абласная бібліятэка падрыхтавала шэраг адметных праектаў да 880-годдзя Гомеля. Сярод іх – выстава "Ёсць горад над Сожам, на казку падобны", што расказвае пра гісторыю горада і сучасны архітэктурны выгляд. Яе прадставіць загадчык краязнаўчага аддзела Ніна Серыкава.

Году гістарычнай памяці прысвечана яшчэ адна выстава ў Гомельскай абласной бібліятэцы - "Мы не рабы". Яна расказвае пра генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі вобласці, прадстаўляе рэдкія дакументы і фотаздымкі. Паслухаем намесніка дырэктара бібліятэкі Таццяну Барабаншчыкаву.

Фота - dvsgomel.of.by