Да юбілею Анастасіі Масквіной. "Князь Ігар" у Вялікім тэатры

17.11.2022

Прымадона беларускай опернай сцэны, салістка Вялікага тэатра Беларусі, народная артыстка нашай краіны Анастасія Масквіна адзначае свой юбілей. 19 лістапада ў яе гонар адбудзецца паказ оперы Аляксандра Барадзіна "Князь Ігар". Гэта адзін з шэдэўраў рускага опернага мастацтва, сапраўднае народна-эпічнае палатно. У яго аснове - духоўны помнік старажытнай літаратуры "Слово о полку Игореве", прасякнуты ідэяй народнага патрыятызму. Опера распавядае пра веліч народа, яго беззапаветную самаадданасць. У партыі Яраслаўны на сцэну выйдзе імянінніца Анастасія Масквіна, для якой гэта адна з любімых роляў у тэатры.

Фота - sb.by