Да юбілею народнай артысткі Беларусі Ніны Давыдзенка

10.05.2023

Сёння ў Вялікім тэатры Беларусі адбудзецца паказ балета "Лебядзінае возера" Пятра Чайкоўскага ў гонар 90-годдзя выдатнай беларускай балерыны, народнай артысткі нашай краіны Ніны Давыдзенка. Яна выканала на сцэне Вялікага тэатра больш за два дзясяткі яскравых партый, што ўвайшлі ў залаты фонд беларускага тэатральнага мастацтва. Шырыня і шматграннасць амплуа танцоўшчыцы асабліва праявілася ў выкананні кантрасных партый у балеце "Лебядзінае возера" (партыі Адэты і Адзіліі). Расказвае аб юбіляршы вядомая беларуская балерына, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Таццяна Шэметавец.

Фота - zviazda.by