Дар'я Домрачава: Мне хацелася б, каб традыцыя адпраўлення сапраўдных лістоў працягвалася

31.07.2018 

Выйшлі ў свет імянныя маркі з беларускімі алімпійцамі. Нашы спартсмены прывезлі з карэйскага Пхёнчхана тры ўзнагароды - столькі ж новыхмарак у серыі «Медалісты 23 зімовых Алімпійскіх гульняў» выпусціла Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Тыраж кожнай – 56 тысяч. Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава выказала надзею, што іх выявы стануць каштоўнымі для філатэлістаў ўсіх краін.

Фота: belpost.by