Дні культуры Беларусі працягваюцца ў Азербайджане

03.04.2024

Падчас Дзён культуры ў Азербайджане прайшла сустрэча Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з Міністрам культуры Азербайджанскай Рэспублікі Адзіль Габіль аглу Карымлі. У кінацэнтры «Нізамі» ў Баку прадстаўлена праграма Дзён беларускага кіно. Гэта гістарычная драма «На другім беразе», дакументальныя фільмы «Перазвон» і «Краіна выратаванага велікана», камедыя «Кіношнікі». У Нацыянальным музеі мастацтваў Азербайджана адкрылася выстава «Беларусь вачыма мастакоў». «Дні культуры – гэта толькі адна са старонак яскравага і шматграннага творчага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі», – адзначае міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч.

Фота - kultura.by