"Джаз! Каты! Вясна!". Вясновы настрой у Нацыянальным Цэнтры сучасных мастацтваў

24.02.2023

У Нацыянальным Цэнтры сучасных мастацтваў адкрыўся традыцыйны маштабны праект "Джаз! Каты! Вясна!",  у якім прадстаўлены творы як прафесіянальных майстроў, так і аматараў. Гэта рознажанравая палітра тэхнік: ад графічных работ да абʼектаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Расказала аб экспазіцыі намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў па творчай працы Алеся Іназемцава.