"Дзіцячыя гады любімых кампазітараў" у Белдзяржфілармоніі

19.12.2022

Адзін з яскравых праектаў Беларускай дзяржаўнай філармоніі "Дзіцячыя гады любімых кампазітараў". Ён ладзіцца сумесна з лепшымі вучнямі Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Для таленавітых юных музыкантаў гэтыя канцэртныя праграмы - вялікі і каштоўны вопыт на шляху іх мастацкага ўдасканалення.
Сёлетняя праграма цыкла, якая адбудзецца 24 снежня, будзе прысвечана творчасці выдатнага кампазітара Роберта Шумана. Расказвае куратар праекта, выкладчыца гімназіі-каледжа Юлія Архангельская.

Фота - philharmonic.by