Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае наведаць выставу «На вялікі сход!», прысвечаную Дню народнага адзінства

25.09.2023

Праект прымеркаваны да 110-годдзя п’есы Янкі Купалы «Раскіданае гняздо», завершанай 4 верасня 1913 года. Гэта сацыяльна-псіхалагічная драма з’яўляецца вяршыняй Купалавай драматургіі. Выстава пашырыць кантэкст тэматычнага раздзела стацыянарнай экспазіцыі «Шляхі», прысвечанага стварэнню і пастаноўкам драмы «Раскіданае гняздо». Сярод экспанатаў – асобнік першага выдання п’есы 1919 года, які падараваў музею Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, а таксама цудам ацалелы ў гады Вялікай Айчыннай вайны фотаздымак Янкі Купалы – удзельніка знамянальнага Народнага сходу Заходняй Беларусі 1939 года. Словы з п’есы «На вялікі Сход! Па Бацькаўшчыну!» набылі новае гучанне, сталі заклікам да жыхароў і Заходняй, і Усходняй Беларусі будаваць сваю краіну, якая доўгі час была раз’яднаная і нарэшце стала адзіным цэлым. Расказала вучоны сакратар музея песняра Галіна Варонава.
На выставе «На вялікі сход!» скарыстаны дакументальныя матэрыялы і фотаздымкі з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. Адзначыла дырэктар Ганна Галінская.

Фота - kupala-museum.by