Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае наведаць літаратурна-мастацкую экспазіцыю "Літаратурныя партрэты Віктара Барабанцава"

16.06.2023

Мастак Віктар Барабанцаў – адзін з нешматлікіх майстроў, які плённа працуе на ніве выяўлення беларускіх дзеячоў літаратуры. На выстаўцы прадстаўлены партрэты вядомых літаратараў і сучаснікаў. Расказала куратар выставы, вядучы навуковы супрацоўнік музея Ірына Князева.

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры папулярызуе творчасць класікаў, праз выставу літаратурных партрэтаў Віктара Барабанцава можна пазнаёміцца з гісторыяй літаратуры і сучаснымі вядомымі творцамі. Адзначыла вядучы навуковы супрацоўнік музея Кацярына Кляноўская.

Фота - Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры