Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае наведаць выставу «Жменя сонечных промняў», прысвечаную класікам беларускай літаратуры

09.04.2024

Экспазіцыя прадстаўляе творчасць сямі выбітных пісьменнікаў, чые юбілеі адзначаюцца ў бягучым годзе: 90-годдзе  Івана Чыгрынава, 100-годдзе Артура Вольскага  і Алеся Савіцкага, 110-годдзе Аркадзя Куляшова, 115-годдзе Максіма Лужаніна, 120-годдзе Алеся Якімовіча і 125-годдзе Міхася Лынькова. Цэнтральным вобразам экспазіцыі «Жменя сонечных промняў» выступае сонца, прамяні якога сімвалізуюць жыццёвыя шляхі мастакоў слова, асветленыя радасцю іх пісьменніцкай творчасці. Нібы сонечныя прамяні, разыходзячыся ў розныя бакі, іх спадчына мае агульны пачатак – любоў да жыцця, талент, натхненне. Расказала загадчык аддзела музея Валянціна Кароткіна.
У экспазіцыі можна будзе пабачыць асабістыя рэчы, прадметы адзення,  фотаздымкі, экслібрысы, кнігі з аўтографамі, пазнаёміцца з іх лістамі, рукапісамі, дакументамі. Адзначыла навуковы супрацоўнік Ганна Кляноўская.