"Эфект Барока"

06.04.2023

14 красавіка ў канцэртнай зале Верхні горад адбудзецца праект заслужанага калектыву музычнай капэлы "Санорус" "Эфект Барока". У праграме прагучаць: сімфонія № 8 выдатнага астранома і кампазітара XVII стагоддзя Уільяма Гершэля і шэдэўры двух выдатных Бахаў - Ёгана Себасцьяна і Карла Філіпа Эмануіла.
Адметнасць праграмы ў тым, што падчас канцэрта мастакі будуць ствараць карціны ў рэжыме рэальнага часу. Расказвае мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор музычнай капэлы "Санорус" Вячаслаў Ларын. З ім сустрэлася наша калега Яна Хадоска.