Экранізацыя рамана Юліі Ляшко несла дабро яшчэ на стадыі сцэнарыя

07.02.2017

У чацвер на XXIV Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы на цэнтральнай пляцоўцы Нацыянальнага стэнда Беларусі пройдзе майстар-клас і прэзентацыя кнігі сцэнарыста, пісьменніцы, літаратурнага рэдактара часопіса “На экранах” Юліі Ляшко “Мамачкі мае… ці Бальнічны Дэкамерон”. Творца раскажа пра розніцу напісання сцэнарыя і кнігі, узгадае асаблівасці здымак кінафільмаў па сваіх работах.

Фота: nastgaz.by