Экспазіцыя друкаваных выданняў "Перабытых часаў ніць"

07.03.2023

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае наведаць экспазіцыю друкаваных выданняў "Перабытых часаў ніць", дзе змешчаны часопісы з публікацыямі аб жыццёвым і творчым шляху Якуба Коласа, а таксама яго творы. Адзначыла дырэктар музея песняра Ірына Мацяс.

У фондах Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа захоўваецца амаль 4 500 адзінак часопісаў. Сярод іх – унікальныя выданні з так званага "кола чытання" паэта, якія датуюцца канцом XIX – пачаткам XX стагоддзяў, рэдкія часопісы 1920-30-х гадоў з яго асабістай бібліятэкі, нумары, якія прысвячаліся юбілейным датам Якуба Коласа, часопісы з падпіскі Песняра. На часовай экспазіцыі прадстаўлены самыя цікавыя з іх. Адзначыла загадчык аддзела музея Вольга Наважылава.

Фота са старонкі Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа ў сацыяльных сетках