Фестываль "Каляды ў Нясвіжы"

13.12.2022

24 і 25 снежня ў гістарычных сценах Нясвіжскага замка адбудзецца фестываль "Каляды ў Нясвіжы", на які гледачоў запрашае "Музычная гасцёўня" Таццяны Старчанка. У праграме прымуць удзел зоркі беларускай акадэмічнай музыкі. Мастацкі кіраўнік "Музычнай гасцёўні" абяцае гледачам казачную атмасферу старажытнага замка і адчуванне пераднавагодняга чараўніцтва.