Фестываль “Кіназмена” працягваецца у Мінску

20.09.2018 

З чатырох з паловай тысяч заявак  да ўдзелу ў конкурсе адабраны 24 лепшыя кароткаметражныя фільмы з усяго свету. Першыя паказы стартавалі напярэдадні, афіцыйныя ўрачыстасці  – заўтра.  Распавядае піяр-менеджар Антаніна Брадовіч. 

Фестываль “Кіназмена”  кожны год  удасканальваецца. Удзельнікі з Беларусі  аддаюць перавагу адзінаму жанру. Робяць сучасныя кароткаметражкі добра, але пакуль мала. 

Фестываль “Кіназмена” працягнецца да канца тыдня. Сёння паказваюць лепшыя стужкі мінулага года, а заўтра стартуе першая конкурсная праграма. Фестывальныя карціны таксама паказваюць ў Віцебску, Магілёве, Гомелі, Мазыры і Маладзечне. 

Фота: kinosmena.by