Фестываль кнігі і прэсы ў Дзень беларускага пісьменства

01.09.2022

Сёлета старажытны горад Добруш будзе прымаць гасцей у Дзень беларускага пісьменства. Наведвальнікаў чакае знаёмства з кніжнымі навінкамі вядучых беларускіх выдавецтваў у павільёнах Фестываля кнігі і прэсы, выставы да 140-годдзя народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа, да Году гістарычнай памяці, пройдуць мерапрыемствы па ўшанаванні памяці народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна, ураджэнца гэтых мясцін. Саюз пісьменнікаў Беларусі, у тым ліку абласныя аддзяленні, прадставяць лепшых аўтараў, адбудуцца аўтограф-сесіі. Расказвае намеснік старшыні Алена Стэльмах.

У нядзелю, 4 верасня, наведвальнікаў Фестываля кнігі і прэсы чакаюць выступленні вядомых аўтараў, літаратараў Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Паслухаем старшыню Міхася Пазнякова.

Фота - zviazda.by