Фестываль-конкурс ваеннай песні «Цытадэль.by» пройдзе ў Брэсце

23.09.2022

Заўтра ў мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой" пройдзе фестываль-конкурс ваеннай песні "Цытадэль.bу", прымеркаваны да года гістарычнай памяці. Да ўдзелу ў фэсце запрошаны творчыя калектывы ўстаноў культуры, адукацыі, іншых арганізацый і прадпрыемстваў, а таксама індывідуальныя выканаўцы з Беларусі і Расіі, расказала загадчыца навукова-асветніцкага адзела мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" Іна Кавальчук.

Фота - brestnote.by