Фестываль "Мінская вясна" ў Белдзяржфілармоніі

29.03.2023

1 красавіка ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі стартуе міжнародны фестываль мастацтваў "Мінская вясна-2023". Ён абяцае здзівіць сваёй разнастайнасцю, непаўторнасцю, новымі адкрыццямі і знаходкамі. І сёлета, не змяняючы традыцыям, фестываль прапануе прыхільнікам высокага мастацтва маляўнічую палітру жанраў інструментальнай і вакальнай музыкі. Сёння пра яскравую фестывальную афішу "Мінская вясна-2023" расказвае адзін з куратараў форуму, мастацкі кіраўнік Беларускай дзяржаўнай філармоніі, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Юрый Гільдзюк.

Фота - belta.by