Фестываль "Восень у Завоссі" пройдзе 24 верасня

23.09.2022

У Музеі-сядзібе Міцкевічаў "Завоссе" ў суботу пройдзе літаратурна-музычны фестываль "Восень у Завоссі". Менавіта там нарадзіўся адзін з найвялікшых паэтаў Адам Міцкевіч. Госці мерапрыемства адчуюць атмасферу шляхецкага двара другой паловы XVIII ст., дазнаюцца пра жыццё і побыт беларускіх шляхцічаў, у тым ліку і прадстаўнікоў сям'і знакамітага паэта. З праграмай свята знаёміць загадчыца навукова-асветніцкага адзела музея гісторыі беларускай літаратуры Валянціна Кароткіна.

Фота музея-сядзібы Міцкевічаў "Завоссе"