"Флейты на канікулах". Вясновая праграма ў Вялікім тэатры

27.02.2023

5 сакавіка квартэт флейт сімфанічнага аркестра Вялікага тэатра Беларусі прапануе аматарам высокай музыкі вясновую праграму "Флейты на канікулах". Мастацкі кіраўнік праекта Ларыса Ласоцкая адзначае: "Нам хацелася б зрабіць праграму, якая б перадала настрой абнаўлення, пачатку вясны, доўгачаканай цеплыні і сонца".