Фотаработы Юозаса Будрайціса выстаўляюцца ў Мінску

19.06.2017 

У сталічнай мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адбыўся вернісаж выставы Юозаса Будрайціса “Мой Парыж” да 25-годдзя дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Літоўскай Рэспублікай. Экспазіцыя працягнецца да 29 чэрвеня. Як расказаў дырэктар галерэі Павел Сапоцька, гэта выстава ладзіцца паралельна з іншымі традыцыйнымі для галерэі і яе “гаспадара” - універсітэта культуры і мастацтваў - праектамі.

У гэты чацвер там жа адбудзецца цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу “Найлепшы горад (раён) і вобласць для бізнесу Беларусі – 2017”. 

На фота - Юозас Будрайціс, delfi.lt