Галоўную сцэну «Славянскага базару» ўпершыню дапамогуць упрыгожыць дзеці

19.03.2024

Дырэкцыя фестывалю абвясціла конкурс малюнкаў на тэму «Віцебск. Лета. Фестываль». Свае працы могуць прадставіць мастакі ва ўзросце да 14 гадоў з любой краіны. Галоўная ўмова – прытрымлівацца тэмы і даць волю фантазіі. Карціны пераможцаў стануць элементамі сцэнаграфіі Летняга амфітэатра на канцэрце «Госці з будучыні». Гэты маштабны дзіцячы праект з запрашэннем лепшых творчых калектываў і папулярных блогераў фестываль прыме ўпершыню, адзначыў генеральны дырэктар цэнтра культуры «Віцебск» Глеб Лапіцкі.

Фота - Тэлеграм-канал Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь