"General Bass": заслужаны артыст Расіі Міхаіл Дзюдзе і ансамбль салістаў "Класік-Авангард"

18.01.2023

24 студзеня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца канцэрт ансамбля салістаў "Класік-авангард" пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай, які прэзентуе гледачам новы праект з унікальным расійскім музыкантам Міхаілам Дзюдзе. Ён стаў сапраўдным наватарам які ўнёс у выканальніцтва мноства новых прыёмаў і перавёў балалайку-кантрабас з ансамблевага інструмента ў ранг саліруючага. Расказвае аб канцэрце галоўны дырыжор ансамбля салістаў "Класік-авангард" Людміла Каліноўская.

Фота - philharmonic.by