Гісторыя двух арлоў лягла ў аснову балета “Ор і Ора”

21.06.2017 

У Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета ідуць апошнія рэпетыцыі балета “Ор і Ора”. Прэм’ера адбудзецца 28 і 29 чэрвеня. Над праектам працавалі два кампазітары – Міхаіл Крылоў і Алег Хадоска. Лібрэта стварыў прафесар і мецэнат Вячаслаў Заранкоў разам з пастаноўшчыкам спектакля Аляксандрай Ціхаміравай. У аснове – рэальная гісторыя, якая стала літаратурным творам, а цяпер балетам. Расказвае Аляксандра Ціхамірава. 

Фота: bolshoibelarus.by