"Гісторыя Кая і Герды". Упершыню ў Вялікім

23.12.2022

Заўтра, напярэдадні Каляд і Новага года ў Вялікім тэатры Беларусі з'явіцца Палац Снежнай каралевы. Там ідуць апошнія прыгатаванні да прэмʼеры адной з самых вядомых опер расійскага кампазітара Сяргея Баневіча "Снежная Каралева". Гэта гісторыя і сама опера адрасаваныя і дзецям і дарослым. Яна распавядае пра тое, як ў жыцці лёгка згубіць сябе і як няпроста знайсці. Над прэмʼерай працуе вялікая пастановачная група на чале з галоўным рэжысёрам тэатра Ганнай Маторнай.

У оперы"Снежная Каралева" - шчаслівы лёс. Яна з вялікім поспехам ставілася на розных сцэнічных пляцоўках Расіі. Заўтра прэмʼера гэтага спектакля адбудзецца і на беларускай сцэне. За дырыжорскім пультам маэстра Юрый Караваеў.

У новым спектаклі прыме ўдзел амаль уся трупа. У галоўных партыя будуць зіхацець зоркі беларускай тэатральнай сцэны. У партыі Атаманкі на сцэну выйдзе заслужаны артыст Беларусі Станіслаў Трыфанаў.

Фота - bolshoi.ru