Гомельскі абласны драматычны тэатр завяршае сезон прэм'ерай спектакля "Каханне без тармазоў"

26.07.2018 

Заслужаны калектыў Гомельскага абласнога драматычнага тэатра завяршае 79-ы сезон прэм'ерай спектакля "Каханне без тармазоў". Камедыю па п'есе беларускага драматурга Мікалая Рудкоўскага ўпершыню гледачу прадставіць рэжысёр Андрэй Шыдлоўскі. На сцэне разгорнецца любоўны трохкутнік, удзельнікі якога – замужняя маладая жанчына і двое мужчын. Падрабязней пра пастаноўку расказвае мастацкі кіраўнік тэатра Сяргей Лагуценка. 

Фота: newsgomel.by