Харэаграфічны конкурс "Час танцаваць" стартуе ў Беларусі 8 красавіка

13.03.2023

Завяршыўся прыём заявак на ўдзел у II Адкрытым рэспубліканскім конкурсе харэаграфічнага мастацтва "Час танцаваць". "Гэты форум, які пройдзе 8 красавіка, - магчымасць знайсці і падтрымаць таленавітых, адораных дзяцей, а педагогам павялічыць творчы патэнцыял і пазнаёміцца з новымі тэндэнцыямі ў выкладанні харэаграфіі", - кажа член журы конкурсу, загадчыца кафедры харэаграфіі, прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, кандыдат філалагічных навук Святлана Гуткоўская.

Фота - tvr.by