«Харошкі» запрашаюць сустрэць вясну

01.03.2024

1 і 2 сакавіка на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы адбудзецца канцэрт-спектакль «Вясна ў Купалаўскім», на які наведвальнікаў запрашае Беларускі дзяржаўны акадэмічны заслужаны харэаграфічны ансамбль «Харошкі». Праграма напоўнена іскрамётным гумарам, яркімі мастацкімі вобразамі, меладычнымі беларускімі песнямі ў суправаджэнні аркестравай групы. Расказала аб праекце салістка калектыву Марына Анкуда.

Фота - khoroshki.by