"ХХ стагоддзе. Музычныя скрыжаванні" ў Белдзяржфілармоніі

14.02.2023

Вядомы філарманічны дуэт у складзе лаўрэатаў міжнародных конкурсаў Наталлі Котавай і Валерыя Баравікова працягвае свой юбілейны канцэртны сезон. 17 лютага ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца канцэрт "ХХ стагоддзе. Музычныя скрыжаванні", які знакаміты дуэт рыхтуе разам з вядучымі беларускімі выканаўцамі, яскравымі артыстамі нацыянальнай акадэмічнай музыкі. Расказвае аб праграме ўдзельніца дуэта Наталля Котава.