19.04.2019
ICOMOS – гэта Міжнародны савет па захаванні помнікаў і славутасцей. Сёлета беларускі камітэт арганізацыі зладзіў конкурс “Спадчына ў дзеянні”, на які падалі 98 заявак з 30 гарадоў. Найлепшым культурным праектам, накіраваным на захаванне і выкарыстанне спадчыны, стаў Brest Stories Guide Аксаны Гайко і брэсцкага тэатра “Крылы Халопа”.
Пераможцаў конкурсу вызначылі ў 5 намінацыях. Таксама лепшымі сталі альбом “Колер Беларусі” Міхала Анемпадыстава, рэстаўрацыя сядзібы ў Лошыцкім парку, ініцыяваная ўпраўленнем капітальнага будаўніцтва Мінгарвыканкама, афармленне творчай майстэрні Нясвіжскага каледжа ў корпусе былога кляштара бенедыкцінак. Пра свой праект распавядае пераможца ў намінацыі “Найлепшая папяровая канцэпцыя рэстаўрацыі” Уладзімір Ракіцкі.
Сімвалічным прызам для пераможцаў стала аформленая ў рамку цагліна з Гальшанскага замка. Дызайнерскі выраб сімвалізуе асноўны прынцып рэстаўрацыі: спалучэнне аўтэнтычнай асновы і сучасных тэхналогій.
Фота: facebook.com