Ігар Сукманаў: "Адзначанымі на фестывалі карцінамі можна ганарыцца"

10.11.2018 

Дырэктар праграм ігравога кіно XXV Мінскага Міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" Ігар Сукманаў падвёў вынікі конкурсу. Ён адзначыў, што прыемна здзівіла зацікаўленасць гледачоў як да айчынных, так і да замежных фільмаў: на большасці сеансаў залы былі амаль поўныя. Карціна - пераможца - "Мне пляваць, калі мы ўвойдзем у гісторыю як варвары" рэжысёра Раду Жудэ - для яго - дзёрзкая, смелая, актуальная і адначасова вельмі мастацкая.

Фота: aif.by