III Мінскі міжнародны Калядны конкурс вакалістаў шукае індывідуальнасці

12.12.2016

Вялікі тэатр Беларусі прымае маладых выканаўцаў з 16 краін свету. Яны прыехалі на III Мінскі міжнародны Калядны конкурс вакалістаў. Пра адметнасці творчага спаборніцтва расказвае старшыня журы, генеральны дырэктар тэатра оперы і балета Беларусі Уладзімір Грыдзюшка.

У журы творчага спаборніцтва - дырыжоры, мастацкія кіраўнікі і дырэктары вядучых оперных тэатраў свету. Яны прадстаўнікі пяці школ – італьянскай, нямецкай, англійскай, рускай і нацыянальнай. "Разам шукаюць  індывідуальнасці", - адзначае заслужаны артыст Украіны, галоўны дырыжор Вялікага тэатра Беларусі Віктар Пласкіна.

III Мінскі міжнародны Калядны конкурс вакалістаў набліжаецца да фінішу. Заўтра – фінал, па выніках якога ўручаць гран-пры, першую, другую, трэцюю прэміі і спецыяльныя прызы.

Фота: bolshoibelarus.by