"Імгненні часу". Фотавыстава Сяргея Шылянка

20.02.2023

У Віцебскім музеі гісторыі прыватнага калекцыянавання ладзіцца фотавыстава Сяргея Шылянка "Імгненні часу". Імпрэза працягвае цыкл персанальных выстаў членаў Віцебскага фотаклуба імя Юркоўскага "Старая Ратуша". Удзельнікі суполкі ўлюбёныя ў фатаграфію, шмат вандруюць, цікавяцца гісторыяй роднага краю, назіраюць за прыродай, удзельнічаюць у гарадскіх мерапрыемствах і ўсё гэта адлюстроўваюць у сваіх працах. Сяргей Шылянок - адзін з самых актыўных удзельнікаў фотаклуба. Па прафесіі інжынер, а ў душы творчы чалавек. Аўтар тонка прыкмячае прыгажосць вакол у дэталях і нюансах. І як кажа сам творца, у пошуках цікавага кадра і ракурсу гатовы на пераадоленне любых перашкод.