Калінінградскі сімфанічны аркестр у Мінску

27.01.2023

Заўтра ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў межах гастрольнага тура па гарадах Расіі і Беларусі выступіць Калінінградскі сімфанічны аркестр. За дырыжорскім пультам вядомы расійскі маэстра Міхаіл Кірхгоф. У праграме прагучаць творы Пятра Чайкоўскага, Сяргея Рахманінава, Васіля Каліннікава і беларускага кампазітара Яўгена Глебава. У канцэрце прыме ўдзел лаўрэат міжнародных конкурсаў, саліст заслужанага калектыву Прэзідэнцкага аркестра Беларусі Аляксандр Данілаў. Ён расказаў аб адметнасцях праграмы.

Фота - symphonic39.ru