"Калядны вечар" у Белдзяржфілармоніі

16.01.2023

Заўтра ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца "Калядны вечар", які ладзяць Міжнароднае грамадскае абʼяднанне "Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла" і грамадскае абʼяднанне "Беларускі саюз музычных дзеячаў" па благаславенні Высокапраасвяшчэннага Веньяміна, мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.
У канцэрце прымае ўдзел Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Рыгора Шырмы. Расказвае галоўны дырыжор калектыву Вольга Янум.

Фота - philharmonic.by