21.04.2017
17 мая ў канцэртнай зале “Мінск” пройдзе святочны канцэрт “Опера-гала” да 15-годдзя канала "Культура" Беларускага радыё. У вечары возьмуць удзел зоркі беларускай оперы Анастасія Масквіна, Наталля Акініна, Ілья Сільчукоў, а таксама акадэмічны хор і сімфанічны аркестр Белтэлерадыёкампаніі. Квіткі – у касах канцэртнай залы «Мінск», а таксама ў электронных аператараў ticketpro.by, kvitki.by. Пра адметнасці вакальнай праграмы расказвае Наталля Акініна.