Канцэрт для школьнікаў падрыхтаваў ансамбль "Харошкі"

28.03.2023

Сёння Беларускі дзяржаўны акадэмічны заслужаны харэаграфічны ансамбль "Харошкі" рыхтуе канцэртную праграму "Вясновыя скокі", якая пройдзе ў Палацы культуры Мінскага аўтамабільнага завода.
Гэта цікавая, пазнавальна-забаўляльная канцэртная праграма на вясеннюю тэму з яркімі, прыгожымі нумарамі на аснове беларускага фальклору. Канцэрт пройдзе пад жывую музыку ў суправаджэнні аркестра калектыву. Расказвае артыстка ансамбля "Харошкі" Ірына Грушова.

Фота - belta.by